ПРЫСЯГА

29. Якая прысяга ў Маладога Фронта?

«Я (імя, прозвішча), уступаючы ў Малады Фронт, прысягаю перад Госпадам, Бацькаўшчынай і беларускім народам на вернасць ідэалам духоўнага і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
Прысягаю быць узорным прыкладам для сваіх паплечнікаў і ўсіх беларусаў.
Прысягаю адстойваць дзяржаўнасць беларускай мовы, быць верным бел-чырвона-беламу сцягу Хрыста і гербу Пагоня.
Прысягаю непахісна і годна пераносіць усе выпрабаванні, дадзеныя Богам мне і майму народу на шляху барацьбы за свабоду, праўду і справядлівасць.
Справе Маладога Фронта прысягаю служыць усімі сіламі. Ведаю, што хрысціянскія прынцыпы і беларускія каштоўнасці закладзены ў падмурак МФ. Яны ёсць тым адзіным, што прывядзе беларускі народ да духоўнага і нацыянальнага адраджэння. Гэта дазволіць нам здабыць у барацьбе вольную і незалежную Беларусь.

Калі ж дзеля слабасці сваёй або паводле злога намеру я парушу гэтую прысягу, няхай спасцігне мяне асуджэнне Госпада і маіх паплечнікаў.»

Comments

  1. Як уступiць у малады фронт ?

    ReplyDelete
  2. Вітаю Вас! Як стаць сябрам i далучыцца да Маладога фронту? Буду рады і ўдзячны стаць адзіным цэлым і часцінкай вашай сям'і! Буду рады змагацца за незалежную Беларусь разам з вамі плячом да пляча. Я з Магілёўскай вобласці, горад Асіповічы. Магчыма я буду першым прадстаўніком у раёне, так як нікога не ведаю і не чуў пра тое што ў нашым горадзе і раёне ёсць аднадумцы Маладога фронту! Жыве Беларусь! ✌️❤️✊
    Са мной можна звязацца пры дапамозе тэлеграм. Мой нік: @robihood
    З павагай да вас! Robi Hood 🏹🛡️⚔️
    Telegram: @robihood
    E-mail: logansnake@protonmail.com

    ReplyDelete
  3. Я хачу ўступіць у Малады Фронт, я з Мінска
    Я (Георгій, Салавей), уступаючы ў Малады Фронт, прысягаю перад Госпадам, Бацькаўшчынай і беларускім народам на вернасць ідэалам духоўнага і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
    Прысягаю быць узорным прыкладам для сваіх паплечнікаў і ўсіх беларусаў.
    Прысягаю адстойваць дзяржаўнасць беларускай мовы, быць верным бел-чырвона-беламу сцягу Хрыста і гербу Пагоня.
    Прысягаю непахісна і годна пераносіць усе выпрабаванні, дадзеныя Богам мне і майму народу на шляху барацьбы за свабоду, праўду і справядлівасць.
    Справе Маладога Фронта прысягаю служыць усімі сіламі. Ведаю, што хрысціянскія прынцыпы і беларускія каштоўнасці закладзены ў падмурак МФ. Яны ёсць тым адзіным, што прывядзе беларускі народ да духоўнага і нацыянальнага адраджэння. Гэта дазволіць нам здабыць у барацьбе вольную і незалежную Беларусь.

    Калі ж дзеля слабасці сваёй або паводле злога намеру я парушу гэтую прысягу, няхай спасцігне мяне асуджэнне Госпада і маіх паплечнікаў

    Мой тг: https / / t. me / civsoci

    ReplyDelete

Post a Comment